Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Рупар

X

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Дзьве рэчаіснасьці:
дзеда – “кавалак, любімы, нікому цябе не аддам”
І юнака – да Афінаў і “бомбы” – у небе Радзімы.
ТЭРОР – ДЭАНОН.
ДЫКТАТУРА І ТРОН.
ХТО СУПРАЦЬ – БУДЗЕ ГАМОН.
Вязьні… Ахвяры… Канец РЭВАЛЮЦЫІ.
Дзедава перамагла ЭВАЛЮЦЫЯ.
Цуд не адбыўся ізноў –
Сіла стаптала Надзею і Веру, Любоў.
Марыянэтка Юнак, нібы прывід;
наймітам клічуць, нарцысам;
кажуць, ён сродак і трыгер.
Сцэна чакала героя –
весьці любыя “размовы”.
Рупар пратэста ў палоне
стаўся званочкам бяз волі?!
Белае зробіцца чорным
(будзе вядомы квадрат),
чорнае – белым наўрад.
Тут і цяпер твая SПРAVA –
Выбар жыцьця як падстава.
Аўтара погляд, які пабываў
сам па абодва бакі барыкад.
Мова варожасьці пад забаронай,
а прапаганда адкрытая
на асаблівым кантролі.
Будуць інсайды і нат эксклюзыў!
Гэта пляцоўка свабодная
для дыялёгаў “паміж”…
Незразумела: пад арыштам быў…
Воля… ці ў мэдыя ёсьць кіраўнік?!
Сьвята Адзінства…
–Нас уратуе АМНІСТЫЯ?!
Мы даравацьмем адно аднаму!..
–Не! Пакаяньне ва ўсіх так бы мовіць “грахах”.
Каб чалавека зламаць…
Перш чым ПАМІЛАВАЦЬ…
–Страх?
–Дзеда загад: тут усіх паяднаць!
Сьвята Адзінства адзначаць
“ябацькі”… А што “змагары”?
ХТО ПЕРАГОРНЕ СТАРОНКУ?!



XI

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Хлопчык у неба ўзіраецца.
Вабіць бязьмежны блакіт.
Ясныя, чыстыя колеры –
Гэткіх няма больш нідзе!

Юнак усё паліць нэрвова.
Прызнаньне памылак, “віноўнік”.
Жыцьцё пачынаецца зноў! –
То бок існаваньне ці бой?

Ударыць па твары нагой
Таго, хто быў зьбіты…
Запляміць, прынізіць,
У пастку загнаць…

Хлопчык у неба пытаецца:
Дзе ты, мой князь, адкажы!
Нам дапамога патрэбна.
Чуеш?! Сьпяшайся! Хутчэй!!!

Ты ведаў, што дзеіць няволя:
Гатовы памерці і кат
Змагаюцца тут да апошняга…
Юнак, ты чаму замаўчаў?!

Героямі не нараджаюцца.
Абраных ахоўвае час.
Як зоркі на небе,
Яны пазначаюць шлях.

Маці прытуліць, а бацькі няма…
Дрот, канваір і сьцяна.
Што патлумачыць малому?
Вернецца тата дадому?!

Неба захмарыла.
Ты раззлавалася?!
Цемра. Грукоча, шугае маланкі пярун.
Ціха галосяць дажджынкі,
Кацяцца з вочак сьлязінкі.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Субмарыны вандруюць па сьвеце.
Уяўляю: плыву пад вадой…
Невядома нікому нічога,
Што было і што будзе, што ёсьць…
Я адзін сярод рыбін маўклівых.
Нельга выйсьці, паклікаць, спытаць…
Толькі думкі і словы жывыя –
Пратэстуюць яны, змагары!..
Забаронены сувязь, спатканьне.
Драматычная роля сыграна…
Ці не пераканаўча?!
Прапаганда ў чаканьні суда.
Пакараньне... За стужкі, выяву,
Бранзалеты, графіці і шпацыр,
За камэнтар, лісты, белы аркуш…
Пакараньне нібы пахаваньне.
Як і сотню гадоў таму,
Калі лёс вырашаўся народа,
А нацдэмаў вялі на расстрэл…
Тут замкнёная дзедам прастора –
Рэчаіснасьць цяпер юнака…
Сон ці ява маёй Беларусі:
Патрыёт з дэструктыўным уплывам
І падводная лодка-турма?!



Яшчэ не ацэнена

Год мінуў, як князёўна ў палоне.
І ня вызваліць хто яе…
А ці ёсьць на зямлі каханьне?
А ці рыцар на сьвеце ёсьць?!
«Ма-ма-ма-ма…» –
Дапамогі князёўна шукала.
«Князь чужы, не пазнаць!»
Выкуп коштам палаца
Давядзецца бацькам зьбіраць.
Казка новая пачалася
(Тая, першая, з сумным канцом!).
Раптам князь ажаніўся з другой.
І калі ён пасьпеў закахацца –
У няволі, пад грукат вайны,
На якой сам калісьці змагаўся
І дзе гінуць цяпер браты…
Нібы чары якія, насланьне…
Фотаздымак зь вясельля ў пасланьні.
Не паверыць яшчэ,
Ды ўжо лепш не прыдумаць.
Хэйт Рамэа,
Булінг антыгероя.
«Выбар мой. Мне ня трэба прызнаньня!»
Толькі бачыцца зноў твар Эміля…
Кайданкі замест крылаў.
Адусюль бумэрангамі здрада,
У тумане прадоньне падману.