Ня ведаю хто першы ўспахаў раллю,
Ня ведаю хто першы семя кінуў.
Я ведаю, што хлебам я дзяцей кармлю
З калоссеў тых, што бацька калісь вынуў.
Хвала таму, хто здабывае хлеб!
І ў цяжкім поце прагінае спіну.
А мазалі, што на руках спрадвек
Патрэбна цалаваць дачцэ яго і сыну.
Таму ўсяму хлеб у хаці галава
І з хлебам атрымоўваем мы сілу.
Няма цанней багацця і дабра,
Чым лустка хлеба ў цяжкую хвіліну.
Табе ў пояс пакланюся хлебароб
Падзякую за працу тваю шчыра.
І для цябе магутны земляроб!
Сваю хвалу прысвечваю і Ліру.
Лілія Воранава (Журавінка)12.04.2020г.