Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хлебаробы

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Вось яны ідуць гуртом абедаць,
Дрэнна апранутыя, маўчкі.
Хлебаробы, ці ж іх нам не ведаць,
Нашы вескавыя мужыкі.

Хлебаробы – слова то якое.
Трэба ганарыцца ім нібы.
Толькі вось жыццё ў іх такое,
Што скарэй яны – хлебарабы.

Бо за тое, што яны працуюць,
Нажываючы сабе гарбы,
Не заплоцяць, ці альбо змухлююць,
Вось жыві тады, ці то памры.

Ці ж таму, забыў пра ўсё на свеце,
Нібы та ваду - гарэлку п’юць?
Ну а побач падрастаюць дзеці
І ў гэтым пекле ўсе жывуць.

Ну і як жа выжыць селяніну?
Як сваё жыццё так павярнуць,
Каб нікому не плаціць даніну,
І каб волю для сябе вярнуць?

Працаваць каб на зямлі свабодна
І над каркам не стаяў каб жлоб.
Калі б так…,няскора верагодна
Вернецца ў вёску хлебароб.