Як толькі гаммы блюзу пачуе слых яго,
І быццам трэскат друзу струна парве святло,
І рытмы рок-н-роллу зноўку ціш ўзарвуць,
Гітару – сваю мову, рукі зноў бяруць.
Памешаны на блюзе, яго іграе ён;
Душа натхнённа музай у руціне дзён.
І на канцэртах любіць бавіць час ён свой;
У справах не марудзіць, не па яму спакой.
Высока гонар ставіць, схільны вольна жыць,
Яго прыгоды вабяць, на месцы не сядзіць.
На вецер слоў не бросіць, сам будуе лёс;
Не любіць марна мроіць і чакаць дзівос.
І бяз сваёй гітары ні дня ня можа ён;
Хвалююць музы чары, і сіплы струнны стогн.
Ён шпарыць рок-н-роллы, грае блюз стары,
Ігрою утрапёны, як хуткія віры.