Хлякоча дождж, раскіслы ранак,
   цяпло лагоднае шчакі…
   Ты — мой паўстанак, мой выманак
   з журбой напоўненай ракі…
   І не смыляць рубцы і раны,
   з-пад сэрцаў выкрасаем пал…
   І светла ад імя Святлана...
   Пачуццяў —  як дзевяты вал…
   І, нібы яблык той да долу,
   злятае к нам кахання дар…
   І думкі не аб хлебе-солі…
   І зычыцца пяшчотай твар…
 
        	
Антон! Добры верш, толькі
Антон! Добры верш, толькі пашукайце пераклад слова "зычыцца". Ці мне здаецца, ці яно перакладаецца як "жадаецца"?
??????????????
??????????????