Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хоць жыццё не заўсёды сваёю атульвае ласкай...

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Хоць жыццё не заўсёды сваёю атульвае ласкай,
Толькі вера не гасне, пакуль ёсць над намі шчэ Бог,
Што адчыняцца дзверы, і, быццам бы дзіўная казка,
Каб самоту развеяць, ты мой пераступіш парог.

Зноў падорыш вачэй непаўторна-зіхоткае ззянне
І рукой сваёй тонкай маёй ты кранешся рукі.
Наша стрэча – дзвюх душ мімалётнае дзіва-спатканне,
У якое шчэ вераць такія ж, як мы, дзівакі.

Хай напоўняцца зноўку два сэрцы санатай пяшчоты
І шчака ля шчакі хай прымроіць шчымлівыя сны.
Я й не ведаю сам яшчэ, госця дзівосная, хто ты
І чаму ў табе столькі такой неўтаймоўнай вясны.

Можа, ты падарунак за тыя бяссонныя ночы,
За агонь трапяткі казытліва-спакусных надзей?
Я такую цябе нат не марыў спаткаць хоць аднойчы,
Бо не думаў чамусь, што багіні жывуць між людзей...

Хоць жыццё і тэатр, дзе кожны схаваны пад маскай,
Толькі вера не гасне, пакуль ёсць над намі шчэ Бог,
Што адчыняцца дзверы, і, быццам бы дзіўная казка,
Каб самоту развеяць, ты мой пераступіш парог.



Такая незямная

Такая незямная прыгажосць.)Дзякуй!

Хочацца жыць і верыць, калі

Хочацца жыць і верыць, калі чытаю Вашы радкі. )Дзякуй!!!