Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хроніка вады. Свіслач.

Сярэдняя: 4.9 (129 галасоў)

Мінскія хронікі.Хроніка вады.
Свіслач.
Калі глядзець з касмічных даляў,
ты – нітачка у вопратцы сталіцы.
Ты – не ручай, і – не рака.
Рачушка малая.
Але, хачу табой я ганарыцца…
Не. Ты – не Ніл, не Амазонка, і не Волга.
Але, такая ты мне – да спагоды.
То – і не рэкі, то – вялікія дарогі.
А ты – рака людзей, не параходаў…
На берагах тваіх не чуем гул машын –
ты адмятаеш гул сваёй пяшчотнай гладдзю.
Як добра прыпыніцца, хоць мы і спяшым,
і адпачыць ад мітусні з бязладдзем…
Мы цягнемся к тваёй святой вадзе.
На берагах тваіх любы з нас знойдзе месца:
старому ёсць дзе з вудай пасядзець,
а юнаку – з дзяўчынаю сустрэцца…
У горадзе маім старэй цябе –
няма пад сонцам.
Ідуць гады, паўзуць сталецці,
а ты – плывеш-жывеш бясконца
скрозь будні, смуты, ліхалецці…
Бацькі пакінуць гэты свет, і я,.. жыццё – такая схіма…
З табой у параўнанні, чалавек жыве – нядоўга.
Пакіну ўнукаў на цябе, ты ж прыглядзі за імі.
Ну, што з таго, што ты – не Ніл, не Амазонка, і не Волга…

12 верасня 2011г.