Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ХТО? ХЛУС?

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

- А хто там ідзе?
- Дзе?
- Ды вунь там з-за хат.
- Ат …
- А што ўмее рабіць?
- Піць.
- А што ўмее казаць?
- Аць …
- Мо яму заняло?
- Зло.
- Ці язык вінават?
- Мат.
- І душаць маўчыш?
- Мыш.
- Па шапцы даюць.
- Б’юць.
- Бо за словы ў астрог!
- Ох!
- І не выбрацца тут.
- З пут.
- А жыць так увесь век.
- Здзек.
- З-пад ілба ў свет глядзець.
- Ледзь.
- І пражыць не спазнаць.
- Знаць.
- Аніякіх даброт.
- От.
- І не зведаць свой род.
- Код.
- І памерці – не жыць.
- Быць.
- Ці не стыд, ці не срам?
- Хам.
- Хто ж ты такі, браток?
- Можа ты беларус?

Yury, 1991