Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хцівы кактус... Вострыя іголкі...

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Хцівы кактус... Вострыя іголкі...
Кроў на пальцы, слёзы на шчацэ...
Для цябе я знікну гэтым золкам,
цукрам растваруся ў малацэ.

Ты прачнешся, вып`еш капучына,
усміхнешся, як шаманскі бог.
І без усялякае прычыны
разаб`еш свой кубак аб парог.