Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хвароба

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Хвароба
Лявон наш моцна захварэў,
Нічога больш яму не міла.
Не вельмі тварам састарэў,
Але няма мужчынскай сілы.
Што ж яму, беднаму, рабіць,
Якія дзе знайсці тут лекі?
Ва ўсе званы ён хоча біць,
Каму патрэбныя калекі?!
У маладосці моцным быў,
І мог любому даць ён фору,
Даўно пра тое ўжо забыў,
Жонка таксама кажа “хворы”.
Лявон нервовы вельмі стаў,
І гэта вам зусім не жарты.
Ён нават есці перастаў,
А ён жа лепшай долі варты.
У свеце розных ёсць хвароб,
Ды крыўдна, людцы вы мае,
Што нейкі жудасны мікроб
Жыцця Лявону не дае.
Здароўя зычу я яму,
Ды перадам цуда-травы.
Зраблю я гэтае таму,
Каб не ўзяў да галавы.