Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лявон Кравец

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Адзін дома
З парога мяне жонка аглушыла:
“Даюць адну пуцёўку на курорт.
Сумленнай працай гэта заслужыла,
Я з радасці купіла нават торт.”
Ну што тут зробіш, я яе віншую,
Затым рэцэпты ўсе яе занатаваў.
Раскрыю шчыра вам сваю душу я:
Не, ежы сам раней не гатаваў.
Яна другі ўжо дзень як на курорце,
На сонейку хай грэе там бакі.
З сябрамі цяпер я, у іх кагорце –
Заядлыя мы вельмі рыбакі.
Як з імі выпілі другую чарку,
Сябрук мой тут ідэю падае:
“А што калі наняць табе кухарку?”
(Свой розум ён другім не прадае)
Кухарку сябар мой мне сам параіў,
Сказаў што многа грошай не бярэ.
Усе мужчыны мараць аб той Раі,
Прычоска вельмі модная – карэ.
Праз тыдзень напісаў сваёй я жонцы:
“Шкада, што да цябе я не дайду!
Як там адпачываеш, маё сонца?
Ты не хвалюйся, я не прападу.
Нічога у мяне не падгарае,
Цудоўна ем, і вельмі добра сплю…”
Не напісаў толькі нічога я пра Раю,
Зімой пуцёўку жонцы сам куплю.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Ажыятаж
Лявон прыехаў на кірмаш,
Спачатку падыйшоў да крамы.
Глядзіць – а там ажыятаж,
Бы на вяселлі каля брамы.
Народ там лаецца, крычыць,
Да бойкі ўжо амаль даходзіць.
І вельмі мала хто маўчыць,
Ці фестываль які праходзіць?
За месца сварацца ў чарзе,
Даюць мо смачныя сардэлькі?
Лявон іх жонцы завязе.
Ды не, прымаюць тут бутэлькі!



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Бізнесмен
Лявон заняўся новай справай,
Ён бізнесменам цяпер стаў.
І акуляры з моднаю аправай
Ужо ў пачатку ён прыдбаў .
Ён доўга думаў чым заняцца,
Чаму аддаць прыярытэт.
Ды не прыйшлося сумнявацца,
Бо дапамог тут інтэрнэт.
І бізнес выбраў ён даходны –
Каменне за мяжу збываць.
Усякі будзе тут прыгодны,
Тут вельмі цяжка прагадаць.
Багацця гэтага хапае
У кожнай вёсачцы у нас.
І канкурэнт той не чапае,
Бо ён камення не прыпас.
Пайшло ў яго ўсё цудоўна,
Прыбыткі добрыя былі.
Але праз год які раптоўна
З палёў прапалі камяні.
Паспрабаваў розных прыёмаў,
Ды, камень, кажуць, хоць расце,
Да камерцыйных ён аб’ёмаў
Ну аніяк не прырасце.
Усе ўжо вёскі ён аб’ехаў,
Усюды “не” – адзін адказ.
Калі да вас ‘шчэ не даехаў,
Чакайце, будзе і ў вас.
Вы яму, людзі, паспрыяйце,
Жыве ж на хлебе і вадзе.
Яму камення назбірайце,
Ён жа ў мінус упадзе.



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Байка пра рыбалку
Распавесці хачу байку
Пра сябра Анатоля.
Вельмі любіць ён рыбалку,
Як Андрэй з Міколам.

Здасца вольная хвілінка -
Зноў бяжыць да рэчкі.
Высах ён нібы трасцінка,
З жонкай - адны спрэчкі.

Вось папалі яны ўлетку
Аж на рэчку Тую.
Там дастаў з чужое сеткі
Рыбку залатую.

Пачала яна прасіць:
“Даражэнькі браце,
Калі зможаш адпусціць-
Дам табе багацце.
Тры жаданні загадаць
Табе дазваляю.”
“Як бы тут не прагадаць!”-
Толік разважае.

“Дом ля мора,дачу
(Можа гэта сон?)
Вольва ўпрыдачу”-
Дабаўляе ён.

Рыбка трэцца аб пясок,
Выконвае заданне.
“Вось, глядзі, тут адрасок
Трох тваіх жаданняў.”

Прачытаў Толік запіску,
“Што ж, усё як след,
Шлях туды не вельмі блізкі,
Хоць пабачу свет!”

Толік рыбку адпускае,
Настрой такі прыўзняты,
Доўга ёй услед махае,
“Хутчэй бы дахаты!”

Тут сябры яго ідуць,
Пытаюць пра ўлоў,
І бутэлечку нясуць,
Каб наладзіць клёў.

Выпівае Толік чарку,
А за ёй другую,
І закусвае шкваркай,
“Вось дык рэчка Туя!”

Пачынае кляваць носам,
Часта пазяхаць.
На пясок лажыцца, босы,
Каб крыху паспаць.

Хутка ўскаквае Толік,
Да запісачкі бяжыць.
Разагрэўшыся на волі,
Там сябрук яго ляжыць.

Падымае сябра Толік,
Глядзіць на пясок -
Там з гуркамі толькі слоік,
Сцерся адрасок!

“Жах які, прамілы Божа,
Што ж ты натварыў?
Рыбка больш не дапаможа,
Адрас я забыў!”

У рэчку ён кідаецца,
Рыбку клікаць стаў,
Сябры ўсміхаюцца,
“Мабыць, перабраў?”

Вось такая, брат, пятрушка,
І параду хачу даць:
“Ты дармовых пачастункаў
Пастарайся пазбягаць!”