Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кіёск Саюздруку

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Кіёск Саюздруку

Мінакоў спыненне руху –
ля кіёска Саюздруку.

Людзі розныя спыняюцца.
Што ў кіёску набываецца?

Вось мужчына падышоў,
пральны выбраў парашок.

Выбірае школьнік нейкі
ручкі, сшыткі і лінейкі.

Нейкая купляе цётка
пасту і зубную шчотку.

І разглядвае стары
атласы, календары.

І прыдбаў хлапчук зялёны
мыла, карту і талоны.

Для студэнтак-прыгажунь –
лак, касметыка, шампунь.

Для малога і кабеты –
размалёўка і газета.

Вам, Аленка і Рыгорка,
шарык, лялька і бразготка.

Каляндар, лінейка, карта,
парашок, газета, шчотка,
шарык, размалёўка, паста,
лак, касметыка, бразготка…

Бачна: выбар неслабы.
Дзеду прэса, цацка ўнуку…
Можна многае набыць
у кіёску Саюздруку!