Вяртаннем з нябыту мараў, жаданняў
Бы ветрам са Свіслачы быў ты жывы.
У безлічы дзён, на паперах спатканняў
Нібыта тапельца падняўся з вады,
З вады пракаветных ахрышчанных зданняў,
Што крумкачамі чынілі твой лёс.
З вады незагойвальных лета світанняў,
Якія паеў неашчаднасці плёс.
Вяртанне праз боль, праз пакуты, праз страты
Так, быццам Авеля кроў праз віно…
Пад гучна-шалёныя стрэлы гарматаў
Тваіх успамінаў, якіх не было…