Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Клёны

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Над хатамі светла-зялёны
Клён — сонца паўдзённага брат...
He ў лес наш спяшаюцца клёны,
Яны ўсе чамусьці ля хат.

Як ветразі, высяцца кроны,
Шумяць без журбы і тугі,
Іх кожны лісточак зялёны —
Маленечкі ветразь тугі!..

Ды толькі чаму на дасвецці
Яны не сплывуць па pace,
Хоць часам занозлівы вецер
Іх, як чарацінкі, трасе?..

Над хатамі — ветразь зялёны,
Клён — сонца паўдзённага брат,
Нас, пэўна, пакінулі б клёны,
Калі б не цяпло нашых хат!..



вельми прыгожы верш

вельми прыгожы верш

Мне асабиста усе вершы гэтага

Мне асабиста усе вершы гэтага письменника спадабаюцца.
Дзякуй за талент.
З павагай Лявон.

Прыгожы верш!Мы бачым,што

Прыгожы верш!Мы бачым,што аутар любиць прыроду.Я таксама люблю.