На клёнах – вока радуюць! –
Зарой гараць лісты,
Зрываюцца і падаюць…
А ты…
Іх ловіш ты!
Алесь Бачыла
Кляновае лісце палае.
Злаўлю ліст, як некалі ты.
Дзявочае ласкі шукае
Кляновае лісце: палае,
Зрываецца, лёгка ўзлятае,
Як твой завіток залаты.
Кляновае лісце палае.
Злаўлю ліст, як некалі ты.