Кляновы ліст* празрыст і чыст,
Ляціць, кружыцца.
Напэўна, восень шле мне ліст*,
Пасланне быццам.
Яго чырвоныя радкі -
Нібыта вены
Паднятай угару рукі,
Актрысы .
…………………Сцэны
Няма. Замест яе ёсць парк,
Дзе восень грае .
А ліст кружыць. і будзе так.
Паверыць раю.
і я зьбяру лісты ў далонь,
Як сшытак вершаў.
Відаць, у восеньскі палон.
Я трапіў першы.
*ліст(бел.) – лист, письмо.
23.09.2012