Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КНІГА

Сярэдняя: 4.4 (27 галасоў)

Кніга – з крыламі… Бы птушка,
што ў вышыні кліча нас;
кніга – нібы папялушка,
што вядзе нас па Парнас…

Вучыць – нібыта выкладчык,
настаўляе – як настаўніца,
кніга – лепшы наш дарадчык,
з кім не грэх парадзіцца
пра жыццёвыя праблемы,
іх уток і грук…

Розум голы, як калена,
толькі кнігу пусціш з рук.

Кніга – набытак… І унікальны,
вопыт духоўны, наш скарб на зямлі;
кніга – знак сакраментальны,
каб мы мову шанавалі,
край свой бераглі!..

Кніга – консул і разведчык,
Воін, змагар і баец…
Кніга – пакліча і адгукнецца:
попелам стане – рэхам пральецца,
але з табой, чалавек, застанецца,
бо яна спраў тваіх годных вянец!..

са зборніка "Дзе зімуюць снегіры"