Кныр - не годзен на кілбасы,
Так вядзецца ўжо спакон:
Стаць не хочаш салам, мясам -
Заставайся жыць кнуром.
Долі гэткая дылема
Выпадае ж ня ўсім:
Застаецца ў кнурах, пэўна,
На паўсотню мо адзін,
А яму ж, жыцьцё не цукар,
Калі юр не задаволен -
Вось таму і ,,хрук,, тэй чуцен,
Ад хлявоў тых, аб тэй долі.
-07.10.20.