Усё на свеце паўтараецца –
Зіма. Вясна... Такі парадак.
Што пачынаецца – канчаецца.
А дзе канец – там і пачатак.
І ўсё ж, ёсць тайна ў тым вялікая:
У калаўроце дзён, начэй
Імгненні часу не бязлікія-
Як хвалі йдуць. Рака цячэ.
І кожны дзень жыцця пражыты
У Кнізе вечнага быцця
Запішацца святым санскрытам
Нашых дум і пачуцця.
І ты, як пчолка, назапасваеш
Нябесны свой духоўны скарб.
І промні ісціны прывязваеш
Да частаколу весніх фарб.
Бо ўсё на свеце паўтараецца –
Закон - нам дадзены з нябёс:
Што на Зямлі табой ствараецца –
Назаўтра станецца твой лёс.
2004