Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Колас і Янка Купала

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Дзесці зязюля гукала:
“Таленту колькі адмерыць
Коласу з Янкай Купалай? –
Майце бязконцую меру”.

Волаты роднай старонкі –
Мовы матулінай хаты,
Ціха спявайце ці звонка,
Песні падхопяць дзяўчаты.

Мо пра Сымона – музыку,
Як ён зайграе на скрыпцы:
Ўсе, хто малы, хто вялікі
Таленту будуць дзівіцца.

Ці пра ільва магілу
Сумную песню прапойце.
Спіць закаханы асілак,
Думкі яго супакойце.

Дзіўныя, гучныя вершы
Мусіць вам зорка паслала.
Першыя ў шэрагу першых –
Колас і Янка Купала.

30.05.2012