Чуў я аднойчы размову
Быццам у народзе пяецца
Родная, хатняя мова –
Мовай Купалы завецца.
Слова, бліскучая слова,
Як вызначала ты крокі
Ведаюць явар, дуброва,
Ды ручаёк сінявокі.
Простыя, ціхія гукі
Ў сэрцы тваім панавалі
І праслаўляліся рукі
Тых, хто няволю спаткалі.
Мары, каханне, надзеі –
Ўсё у тваіх вершах чароўных,
Ды падкасілі падзеі –
Жах ад вайны вераломнай.
Думкі аб роднай краіне
Не пакідалі паэта.
Словы: “Купала загінуў”,
Сталі трагедыяй свету.
31.05.2012