Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Колькі розных малюнкаў, успамінаў жыцця.

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Незабыўнае...

Колькі розных малюнкаў, успамінаў жыцця.
Колькі з імі пачуццяў прыходзіць.
Кожны з нас пражывае тое нешта адно,
Кожны з нас тое нешта праходзіць.

Час мінуе, і з ім на старонках жыцця
Кожны выпадак лёс утварае.
Ён, бы маці, што кожнаму небам дана,
У калысцы дзіця калыхае…

Кажуць, тое каханне, што першым было,
Не забыць нам ніколі-ніколі.
Тое шчырае, любае пачуццё
Застаецца у нас воляй-няволяй.

Успамін пра той час, пра той дзень, тую ноч
Пазабыць мы не зможам ніколі,
Боль на сэрцы такі, што парваць на шматкі
У любую хвіліну гатовы…

Помніць кожную дату, і вочы, і смех,
І сустрэчы, што сталі ўжо святам.
Не забыць тую сцежку, імя і той грэх,
Калі вусны сустрэліся разам.

Так хацелася б зараз дагнаць, прытуліць,
Дакрануцца да твару рукамі,
У блакітныя вочы яго заглянуць…
Але прорва лягла паміж намі…

Пройдзе год так, другі і чацвёрты,
Шмат мінуе ўжо часу пасля,
Але сэрца аднойчы заб’ецца,
Не мінуючы пачуцця.

Пачуцця таго самага, шчыра-самотнага,
Нават слезы з вачэй пацякуць.
Так ужо жаночае сэрца ўстроена,
Пачуцця таго нам не мінуць…

І ўспомніш той час і той дзень, тую ноч,
І той вечар, што выпаў апошнім…
І не зможаш той боль ты ўжо праглынуць,
Застанецца ён каменем вечным…

Колькі розных малюнкаў, успамінаў жыцця,
Колькі з імі пачуццяў прыпомніцца.
Не забудзеш ты тыя старонкі пасля,
Бо яны тонкім жалем напоўняцца…

прысвечана таму, хто зразумее... Вікторыя.Ш