Кожнаму сваё.
Прагныя нажэрты,
Жабрачыя здаволены
Воляй, як няволяй
І доляю сваёй,
У жыцьці ўсё ўлагоджана,
Утульненка прытулена,
Жыць за ласкай божаю -
Ганьбы слова ніводнага!
І прагныя нажэрты,
Жабрачых абабраўшы,
Зьнядолеўшы іх дзетак -
Кожнаму сваё…
-13.07.18.