Кожны дзень ахінаюцца зноў
На заходзе чырвонай парфірай
І гучаць старажытнаю лірай
Таямніцы сівых курганоў.
Ад спрадвечных прыроды дароў
Нам у спадчыну тут засталося
Так пражыць, каб жыццё не звялося,
Родны род і радзінная кроў.
Лёс паэтаў і лёс дзівакоў –
Несці словам праменьчыкі свету –
Вось адна палымяная мэта!
Ды не любіць фартуна паэта…
І ў пракрустава ложа санета
Не змяшчаецца веліч вякоў.
1998