Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кожны - індывідуал

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Людзей я розных павідаў ,
У кожнага – свая дарога ,
З іх кожны – індывідуал ,
Але падобных вельмі многа .

Адны падобныя на твар ,
Абодва йгралі ў латэрэю ,
Адзін з іх свой квіток прадаў ,
З грашыма едзе ў бакалею .

Адны падобныя на твар ,
Адзін збірае на кватэру ,
Другі яму яе прадаў ,
Кватэр ён мае да халеры .

Падобных многа на Зямлі ,
Аднолькавых жа не спаткаеш ,
Па ўласных справах людзі йшлі ,
Уласна ты адпачываеш .