Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кожны міг

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Недзе куля жоўтаю дзюбкай
Прабіла наскрозь мішэнь...
Недзе птушаня шкарлупку
Наклюнула:
                  — Добры дзень!..

Недзе аб дамавіну грукнулі
Бязлітасна камякі...
Недзе упершыню на рукі
Ўзялі немаўлят мацяркі...

У вечнасць ляцяць гадзіны.
I на зямлі кожны міг —
Смерць і радзіны,
                          смерць і радзіны...
I побач — мы.