Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КРАІНА БЕЛАРУСЬ

Сярэдняя: 4 (11 галасоў)

Шаснаццаць год тут гармідар.
Шаснаццаць год краіна гіне.
Шаснаццаць год ідзе "базар".
Шаснаццаць год, як на чужыне.

Краіна НАША - БЕЛАРУСЬ.
НАШ герб спакон вякоў ПАГОНЯ.
За колер сцяга ганарусь.
У ім ёсць НАША моц і воля.

Мы адрадзілі свой народ.
І нацыя з каленаў устала.
Але цяпер у НАС прыгнёт.
Блазнаў праўленне ўсіх дастала.

Забыць усё што НАС яднала.
Забыць НАШ незалежны шлях.
Забыць што тут НАС затрымала.
Забыць пра герб НАШ і пра сцяг.

Ідэю, Нацыю, Сумленне
НАМ замянілі на хлусню.
І Беларусаў пакаленне,
Сканала і пайшло да дну.

А НАША мова так прыгожа.
Няма замены ёй нідзе.
Яна НАМ родна - не варожа.
Але ж забылі пра яе.

Тут Колас і Купала жылі.
Пісьменнікаў тут шмат было.
Але пра подзвіг іх забылі.
У труне ўсе ляжаць даўно.

Калі ты горды Беларус.
Калі шкада табе краіну.
Устань на ногі, скінь прымус.
Стань Патрыётам! За Радзіму!

Не трэба НАМ чужой зямлі!
Не трэба грошы НАМ чужыя!
Хапае НАМ сваёй "раллі"!
МЫ БЕЛАРУСЫ! МЫ жывыя!

Абрыдла быць ужо "нікім"!
Абрыдлі з Захаду іх здзекі!
Дастаў прыгнёт! - МЫ скажам ім.
Краіна НАША - БЕЛАРУСЬ! Заўжды была і ёсць навекі!

17.06.2011



Буйніцкі. -Малайца, Андрэй !

Буйніцкі. -Малайца, Андрэй !

Вялікі дзякуй :) Мне вельмі

Вялікі дзякуй :)
Мне вельмі прыемна, што ён Вам спадабаўся :)

На Радзіму Калі крычаць -

На Радзіму

Калі крычаць - «Ратуйце! Гіну!»,
Не адзін раз, а сто разоў;
А бачуць, што яны жывыя;
Не надта кідаюцца зноў.

Было Літву больш баранілі,
А потым ляха гонар быў.
Затым Расіяй, нават, былі.
І СССР святым паліў.

Ну не было ж нас. Відавочна.
Але паціху прарасцем.
Адная мова была... ТОЧНА!!!
Ці не было?...
Прабач паем.

Здалося пах, як быццам, брыдкі.
Ну зразумела ад мяне.
Я беларус не надта спрытны.
На, хочаш, гумку і табе.

Сямнаццаць год яе вось цісну.
І скулы ходзюць хадуном.
Я маю годнасць быць празрыстым,
Ды не хачу браць у палон.

Хто ў палоне тытунёвым,
Не дасць сябе рэклямаваць.
Далёка ён не ў ружовым.
Сівое здольна забіваць.

Жыві! І радуйся, і падай.
Каб узнімацца зноў і зноў.
Без гузакоў не будзе ладу,
Бо першы, блін, не з камякоў.

Лічыце, не лічыце. 21.06.2011 Франак Нырка.