Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Краіна любові

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

У адным каралеўстве ў цэнтры зямель
Пад назвай “Краіна любові”
Стаяў на чале стары чарадзей,
Сядзеў на троне дубовым.

Вакол назбіраў маладзенькіх дурніц
І аграменную світу,
Набудаваў для сябе камяніц
На касцях няверных забітых.

Выхаваў цэлае войска сыноў -
Верных, але бяздумных.
Казаў ім: “Вораг-сусед прыйшоў,
З народам задумаў смуту”

Світа шыпела: “Не любяць цябе,
А ты далей носу ня бачыш”.
І чарадзей, нібыта ў сне,
Казаў: “Я ўсё ім прабачыў”.

Чорнай навалай спусціў сваіх псоў,
Каб незадаволеных змесці.
Гэтак бацькоўскую сваю любоў
Хацеў да людзей данесці.

І катавалі людзей, і сяклі,
І гвалтавалі са здзекам.
А чарадзей крычаў ім: “Цярпі!
Любіць навучу навекі!”

Быў жа народ спрадвеку вякоў
Шчыры, лагодны, сардэчны.
Віталіся словамі: “Жыве любоў!”,
Чулі ў адказ: “Жыве вечна!”

І ў адказ на здзекі і гвалт
Катаў сваіх абдымалі.
“Ты ж нам не вораг, ты жа нам брат”, -
Кожнаму з іх шапталі.

Стала любоў для народа шчытом -
Рухнулі камяніцы,
І загарэўся дубовы трон,
Знік чарадзей з дурніцамі.

Так і жывуць на святой зямлі
Шчасліва пад літасцю Божай.
І як закон для сябе прынялі -
Любоў заўжды пераможа!