Мы доўга чакалі на змрочным шляху
І песні спявалі пра родну зямлю.
Чакалі ўсе доўга перамен у жыцці
Чакалі таксама іх нашы бацькі.
Яны здабылі перамогу для нас,
Каб сонца зіяла зрання ў добры час.
Каб дзеці і ўнукі ўбачылі свет
Няслі яго ў сэрцы, ўсё помня спрадвек.
Няма ў нас радней за цябе Беларусь
Таму і завуць цябе Белая Русь.
Ты кожнага з нас да сябе пазаві
Рукамі як сонца цяплом абдымі.
Мы ўсе аб’ядналіся зараз ўсе тут
І ўсе ўспамінаем свой родненькі кут.
Адкуль мы прыйшлі захаваўшы цябе
І сэрцам крыху прытулімся мы ўсе.
І ты ж не пакінь нас ў цяжкі наш час
Калі ж будзе трэба, вяртай ўсіх нас.
Душою з табою даўно ўсе тут жывём
Крыху пішам вершы і песні пяём.
Лілія Воранава (Журавінка )26.11.2019 г.