Верш для дзяцей.
Красавік - вясны усмешка!
Ручаёк прачнуўся, гай.
У вандроўку кліча сцежка.
Поўніць лес птушыны грай.
На разгалістых таполях
Мітусьня - кішаць гракі.
Рунь азімую у полі
Грэюць песняй жаўрукі.
Поіць свежасцю паветра
Дзень вясновы, малады.
Чэша хвалям грывы ветрык
У азёрнае вады.
Пералескі-першацветы
Вабяць погляды здалля.
Габелены тчэ ў букетах
Красавіцкая зямля.
Сонца глебу выгравае.
Выўшлі ў поле трактары.
Недалёка пасяўная -
Узараць бы да пары!
Колькі радасных турботаў!
Дзень вясновы корміць год.
А людзей, як пчолаў з сотаў,
Цягне ў поле, ў агарод.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119032804160