Краявіды, бягуць краявіды... І знікаюць за лесам будынкі. Забываюцца крыўды, агіды... Пяць хвілінак ці больш для прыпынку.
Усміхнецца, услед усміхнецца Са слязьмі на вачах чалавек. Засумуе самотнае сэрца... Растаёмся з табою навек.