Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кропелька неба

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Васілёк - гэта кропелька неба
Ў мітуслівым будзённым жыцці.
Дай нам, Божа, нябеснага хлеба.
Каб прыстойна іспыты прайсці.

Над ускрайкам жытнёвага поля
Побач з зернейкам - цуда крася.
Хай на ўсё буде Божая воля,
І паўнеюць душы каласы.

Васілёчкамі свецяцца вочы,
Прыгажэе душа, галасы.
Адыходзім ад злыбеднай ночы,
Ачуняе душа з нематы.

З нематы забыцця Божай волі,
Бо, як сон, праляцелі гады.
Назапасілі вопыт: даволі!
Не жадаем больш крыўды, бяды.