Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ядвіга Рай

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Нам Хрыстос паказаў
Новы шлях на Зямлі
І жыццём даказаў
Алілуйя любві.

Покуль я - інструмент
У Хрыстовых руках,
Недарэчнасці ўшчэнт
Разлятаюцца ў прах.

Невычэрпнай была
Міласэрнасць ЯГО.
Хрыста цела жыло
Зразумей. для чаго.

Ён хадзіў па Зямлі -
Новы выверыў шлях,
Алілуйя любві
Хай расце, як той гмах.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вера. Адзіства. Любоў.
Так загучала ізноў...
Вера ў адзінства Сусвету.
Хто валадарыць пры гэтым?

Хто там,у сэрцы на троне?
Што затаілася ў скронях?
Думку якую агучыш?
Можа, сябе сам навучыш:

Кожны з людзей - унікальны,
Кожны наш крок - вырашальны.
Знойдзем да сэрцаў шляхі -
Скінем разладаў грахі.

Як да адзінства імкнуцца?
Праз адмаўленне дзікунства,
Праз узвышэнне любові
Знойдзем сцяжынкі паволі.

Чыстая думка, святая,
Хай нада мною лунае
І паўтараецца зноў:
Вера. Адзінства. Любоў.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

эпіграф: Дайце разгону, прастору
Дрэмлючым песням і сілам
Янка Купала

Воблачкі-хмурынкі белай паласой
Аздабляюць неба чыстаю красой.
Радуецца сонцу родная зямля,
Ажываюць гоні, грэецца ралля.

Зноў надзеі ціха тояцца ў грудзях:
Можа пройдзем лепшы, самавіты шлях.
Выпрастаем плечы, голаў узнясём,
Вытрываем змены, песню запяём!

Пра любові сілу, што перамагла,
Цемры зло адпрэчыць ад твайго жытла
Здолела. Не будзе цемра панаваць.
Сэрцам адчуваем, можам успрыняць

Новыя павевы, новыя шляхі.
Высвятляем думкі, вытрасем мяхі
Грэшных недарэчнасцяў і спакусаў шмат.
Каб свяціла сонца, каб расцвіў наш сад!



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Голас Радзімы ляціць над зямлёй
Голас знявечаных цяжкай тугой,
Што так па кропельцы цягам гадоў
Мы адцураліся мовы бацькоў.

Як жа не проста самімі нам быць!
Мала каму гэта ўжо і карціць:
Плысці прасцей па цячэнню заўжды.
вельмі шкада, што не бачым бяды.

мала тутэйшых на вёсках жыве...
Як жа тут вытрываць - СМІ так дзяўбе!
Руская мова запоўніла быт
Людзі прывыклі жыць у крэдыт.

Ёсць спадзяванне - надыдзе той час:
Моладзь пачуе, успомніць наказ:
Звацца людзьмі, а не скотам навек.
Янка Купала ж сказаў - чалавек!