Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крылом засланіўшы паветра...

Яшчэ не ацэнена

Крылом засланіўшы паветра,
Забраўшы магутнае слова,
У далеч ляцела па ветры
Упэўненасьць, першааснова.

Яна адышла нечакана,
Як людзі заўжды адыходзяць.
А мне засталіся заганы
Ды гэта нікчэмная споведзь.

Нашто маё хворае сэрца
Пакінула вера, надзея?..
Ня ведаюць гэтага й чэрці...
Навокал сьпявае завея...