Я не хачу быць тут.
Не адбірайце крылы.
Не рыйце мне магілы
Пад шэрых дзён салют.
Зямля не грэе, паліць:
Сініцай палахлівай
Згараюць мае крылы…
Ці застанецца памяць?..
Палёту просіць неба.
Вярніце мае крылы,
Бо з імі я шчаслівы
І там, дзе вам не трэба.
Я не хачу застацца
Яшчэ адным бяскрылым,
Без прозвішча, без імені,
Ад усяго хавацца…
Бо я хачу быць тут!