Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Крым

Яшчэ не ацэнена

На дне чужога мора
даўно ляжыць каўчэг.
Ператварыўся ў сорам
схаваны ад вачэй.

Цягучае чаканне,
ні гонару ні сіл.
Забараніў каханне
жахлівы кракадзіл.

Калючыя каралы
злуюцца на гольфстрым.
Прадажныя русалы
асквернiлi Крым.

Хутчэй бы тое лета!
Спрыяльны рух планет
I ў ранішнiх газетах
за кратамі партрэт.

*асквернiлi = апаганілі