Са зборніка “Вершы-дураняткі”.
Я з’ехаў з Глузду.
А куды – не разумею…
Ды і навошта…
А каб я ведаў ?
З чаго ўтварыў я гэткую зацею ?
У Глузде ж быў заўсёды з салам, хлебам…
Яно, канешні – Глузд мяне карміў, паіў.
З жанчЫнай пазнаёміў, неблагОю.
І капітал мне, нейкі, прыкапіў.
Але, было з Ім неяк неспакойна…
Усё Ён мяне нешта валатузіў…
Каб я – за “тое”, “гэта” браўся.
Падсоўваў розныя спакуссі.
Стаміўся я – быць з Глуздам у суглассі…
Не, я анічога не забраў.
Усё пакінуў, ціха з Глузду з’ехаў.
Шкадую – з Ім былі мы у сябрАх.
І як Ён без мяне, адзін…
Пацеха…
*+*
25 верасня 2014 г.
**(Глузд – разум, ум; неблагая – хорошая;
валатузіць – бескончно дёргать; спакуссі – искушения)