Крывавыя пялёсткі звялых руж
Рассыпаны вакол хрустальнай вазы.
Нагад пра ноч шалёнага экстазу
Мне ў сэрца запаўзае, быццам вуж.
Хачу схаваць пагляд пад капялюш,
А роспач раствараць у рытмах джазу.
Разбіта трызненне адзіным сказам,
І рэха слоў прынесла холад сцюж.
Не важна хто ты — сябра мой ці муж —
Такога нам не зведаць больш ні разу.
На ўсе пытанні будуць мне адказам
Крывавыя пялёсткі звялых руж…