Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ксты

Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)

Брала, збягаючы з імглы,
Анёльскі чын душа на выраст,
Распростваючы два крылы
Ў сабе, як скручаны папірус.

У муках прагнула яна
Струменя вечнага спакою,
Жадала моцнага сукна
I складак правільнага крою.

Хацела абмінуць сябе,
Сысці ад слоў і ад маралей…
Але, бядуючы ў журбе,
Душа ўрастала ў свет трывалей.

Бы ніткай дратвеннай, спакон
Фастрыгаваная пакутай,
Яна імкнулася ў прыгон,
Як у асветлены закутак.

Жыццё сплывала ў мір… Яно
Крыламі здзейсненага чына
Падрала мёртвае радно,
Загорнутае беспрычынна.