Будзь хоць у свеце самы найпрыгожы,
І нават, калі твар твой барадаты,
Ніхто так, шмат разоў, нікога не цалуе,
Як любяць вусны - кубачак гарбаты.
Той мяккі пах, што вабіць і чаруе,
Празрысты водар ранішніх струменяў,
Нібы магніт, да кубачка імкнешся,
Яго цалуеш і не трэба разуменняў!
А калі, у раніцу, мароз ці сцюжа,
Гарбата - нібы круг выратавальны,
Трымаешся, як той які ў моры тоне,
Схапіўшы кубачак, абедзвюма рукамі.
І п'еш, забыўшыся на час і справы,
Глыткамі дробнымі смакуеш вадкасць,
Усярэдзіне зрабілася адразу цёпла,
А на душы, зайграла песню радасць!