Куды йсьці ?
Ланцуг лічбаў звычайных
Чалавечым спатрэбам прыдбаў
Дэкарт, Гавус і Кантар,
Эйлер, Лейбніц і Галуа.
Чорным кратом сьляпечым
Грызу лічбаў лісьцё:
Арыядны клубок дзе авечы?
Як жа быць, што рабіць, дзе выйсьцё ?
Прачынаюсь на досьвітку раньня,
Варушу стос разьлікаў маіх;
Цёмны я, дзе ж памылкі загана ? ...
Як жа быць, куды йсьці, што рабіць ? …
-17.02.18.