Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Куды нi кiнь – лясныя ўсё iмшары...

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Куды нi кiнь – лясныя ўсё iмшары,
Прасёлкаў гул
i пыл ад трактароў...
i хмызнякоў зялёныя пажары,
Вазы аблок над роскашай бароў.

Не ўсё вiдаць
Мне ў шыбiну вагона,
Таму па памяцi я маляваў не раз –
Напружаны
i нервам агалёны,
Вясковы беларускi наш пейзаж.