Стагнала купальскае вогнiшча,
Махала крывавым крылом.
Ў язычнiцкiм гэтым вiдовiшчы
Штось грэшнае вельмi было.
Бы чэрцi, памерацца сiлаю
Сабралiся з богам агню –
Хто з пiкай скакаў тут, хто з вiламi
i ў вочы глядзеў – Перуну…
iгрышча мацней разгаралася,
Жывiла душу варажбой…
Вяселлем душа ачышчалася
Не горш, чым святою вадой.