Коціцца кола лугам, сцяжынкай,
Сонца любуецца кожнай травінкай:
Мятаю, рутай, піжмай, падбелам,
Белаю кашкай, скрыпенем, кменам.
Коціцца кола полем, узлессем,
Тоіцца папараць-кветка ў лесе .
Кветку хто ноччу там адшукае,
Шчасце і долю навечна спазнае.
Коціцца кола ў цёмную ночку,
Ружа асыплецца сумна ў садочку.
В’юцца вяночкі дзявочай рукою,
Доля прадкажацца светлай ракою.
Коціцца кола ў самае лета,
Песня якому яшчэ недапета,
Потым пакоціцца зноў у Каляды,
Шлях усяленскай любові пачаты.