Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КУпальская ноч

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мы блукалі з табой па купальскіх сцяжынах,
Прысмак ночы клубіўся ля соннай ракі.
Шчодра час нам дарыў залатыя хвіліны,
Дзе запальвалі росы ў лугах светлякі.

Не шукалі мы папараць –кветку з табою,
Ды яна і зусім не патрэбна была,
Бо шчасліваю згадкай над ціхай вадою
Летуценная мроя мая, нібы лодка, плыла.

Гаманіла тваё хваляванне нязвязнаю мовай,
Асыпаліся ўсмешкі зусім незаўважна ў ваду,
Ды галінкі ракіт аздабляльнай падковай
Паланілі падзеяў і мар чараду.

А купальская ноч у сваім незабыўным абліччы
Зачапілася звыкла за месяца рог…
Мне здаецца, што час праз гады мяне кліча.
Што ж ты, месяц, пяшчоты тае не збярог?

Колькі раз над зямлёю шугалі купальскія зоры,
Колькі раз светлячкі бліскавіцай мігалі ўначы.
Ціха плача душа ў шчымлівым дакоры:
Што ж той светласці мы не змаглі зберагчы?