Легіёны, варожыя вежы,
Бягуць паштальёны.Адрэжу
Свае успаміны, навіны, і чуткі,
Павольныя міны-атруткі.
Па трэшу ў лісты-пахаванкі -
Ўсе вершы, глісты, і каханкі.
Таксама масты-абяцанкі
Пад танкі на частку праезджу.
Пальчатку - на розум, душУ - ў камізэльку,
Зацвілыя блядкі - прымушу "ў сцельку".
І быць нецвярозым, але цверазейшым
Я мушу чым босы, піндосы, і гейшы.
Ударыць маланка Купалля бліцкрыгам
Па быдла-гулянням, пытанням, і фрыкам!
Бо мары ў тыдзень русальны праз спёку -
Абрыдлы парад канібальны ў шоку.