Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КУРЫЦА? Ці –ЯЙКА?.. МОВА? Ці – НАРОД?..

Сярэдняя: 4.9 (89 галасоў)

Было раней што: курыца, ці яйка?
Турбоціць гэтая дурота
спакон вякоў вучоны свет…
Па мне ж,..
дык курыца, як ежа, годна…
Ды й смачна - раніцою, ці ў абед…
Гатуй яе – кавалкамі, ці цалкам!
А яйка – выпі, ці – ўскалаці амлет!
Дык – не…
Праблема…
Курыца, ці яйка?
Што ж было раней?
Ах, божачкі, у акадэмікаў такая вось дурота…
Па мне ж,
прыпраў паболее дабаўце…
Каб было смачней…
Паелі, і бярыцесь за сапраўдную работу!
А не займайцесь ахінеяй!
Ёсць справа добрая, не абыякавая.
Яна цікавіць увесь вакольны Свет.
Раней узнікла мова родная,
з’яднаўшая насельніцтва - ў народ?
Цікава…
Не неверагодна
Ці - не?
… І ўсё было - наадварот?
Вось гэта – справа! А то: курыца, ці яйка?
Пазакідаюць людзі вас тухлянкамі!
А то – ўскалоцяць з вас амлет!
О! Колькі дысертацый будзе тут!
З гіпотэзамі,.. спрэчкамі,.. дыялагамі…
Займіцесь…
Вы ж - вучоны люд!
Насельніцтва стварыла мову родную? Ці – наадварот:
яна - стварыла з нас Народ?
Найшлі займацца чым! Курамі, пеўнямі, ды яйкамі…

уначы, 3 верасня 2011г.