Кветкі бэзу, кветкі бэзу!
Вы такія ж, як тады…
Расхінаю вас і лезу
Ў незабыўныя гады.
Пасвіў тут калісь карову,
Тут у пікара гуляў,
Тыт спрадвечныя два словы:
“Я кахаю…” – прашаптаў.
Памыляўся тут таксама –
Цяжка гэта абмінуць –
І тады казала мама:
“Чалавекам, Янусь, будзь!”
З-пад Хабараўска, з Находкі
Думкі ў гэты край плылі,
Хоць і там на дзіўных сопках
Кветкі дзіўныя цвілі.
Кветкі бэзу, кветкі бэзу…