Хараством вясенніх яркіх кветак
Мы ўпрыгожваем зямлі абшар.
І ад іх духмяніцца палетак,
Весялей зямны кружыцца шар.
Ты ідзеш пануры і самотны
І чамусьці галавой панік,
А убачыў кветкі - стан маркотны,
Быццам і не быў,кудысьці знік.
Дзіцянё малое,толькі пойдзе,-
Топае да кветак на двары.
Працаўніцы-пчолкі ў даўняй згодзе
З кветак п’юць нектар,каб мёд стварыць…
Што й казаць! Вясенняе цвіценне –
Гэта ж,пэўна,радасць,а не знак бяды.
Эх,каб мог бы я спыніць імгненне…
Хай Зямля квітнела бы заўжды!