Дарыў я маме кветкі рэдка,
Ды ёй прыносіў зёлак кветкі
З палёў валошак, дзівасілу,
Калі, хварэючы, прасіла.
І ў агародчыку ля хаты
Нагодкі ёй вырошчваў, мяту.
З акна ўсміхалася мне мама.
І ўсмешкай я квітнеў таксама.
І часам чуў:
– Мая ты дзетка.
Дарыў я маме кветкі рэдка.
Нячаста й зараз, Божа мілы, –
Прыношу кветкі на магілу.